27.06.2019
Старшыня Дзяржкаммаёмасці ўручыў сёння нагрудны знак да ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» былому першаму намесніку дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу Белаўтадар» Грыгорыю Шульге

Віншуючы з прысуджэннем звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» і ўручаючы знак, кіраўнік Дзяржкаммаёмасці падкрэсліў высокія прафесійныя і чалавечыя якасці яго ўладальніка.
Грыгорый Іосіфавіч Шульга скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабільныя дарогі». З 2006 па ліпень 2013 года працаваў у Дэпартаменце «Белаўтадар» у пасадзе намесніка дырэктара. Затым, па сакавік 2019 года, Грыгорый Шульга займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара «Кіруючай кампаніі холдынгу «Белаўтадар».
Сярод іншых яго ўзнагарод – узнагарода «Ганаровы дарожнік Беларусi» II ступені, якім Грыгорый Іосіфавіч быў ганараваны ў 2000 годзе.
Апошнія навіны