03.05.2021
Тэхнічныя кодэксы аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў уведзены ў дзеянне
З 1 мая 2021 года ўведзены ў дзеянне наступныя тэхнічна кодэксы ўсталяванай практыкі аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў:
- ТКП 52.0.01-2020 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Агульныя палажэнні»;
- ТКП 52.0.03-2020 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Вызначэнне ліквідацыйнага кошту»;
- ТКП 52.3.01-2020 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Ацэнка кошту капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў як аб'ектаў нерухомай маёмасці»;
- ТКП 52.3.02-2020 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Ацэнка кошту жылых дамоў, садовых дамкоў (дач) і жылых памяшканняў, за выключэннем аб'ектаў незавершанага будаўніцтва»;
- ТКП 52.7.01-2020 (33520) «Ацэнка кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў. Парадак правядзення ацэнкі кошту маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці».
- ТКП 52.0.01-2020, ТКП 52.3.01-2020, ТКП 52.3.02-2020, ТКП 52.7.01-2020 распрацаваны замест адпаведных тэхнічных кодэксаў ўсталяванай практыкі аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў у выніку іх перагляду, які накіраваны на прывядзенне кодэксаў у адпаведнасць з заканадаўствам, а таксама на ўдасканальванне метадалогіі ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў з улікам правапрымяняльнай практыкі.
Трэба адзначыць, што ТКП 52.0.03-2020 уведзены ўпершыню. Прызначаным тэхнічным кодэксам устанаўліваецца парадак ацэнкі ліквідацыйнага кошту асобных аб'ектаў грамадзянскіх праў, што будзе дапамагаць аднолькавасці прымяняемых выканаўцамі ацэнкі пры яе вызначэнні падыходаў.
Абавязковасць прымянення ўведзеных тэхнічных кодэксаў пры правядзенні ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2021 г. № 234 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2018 г. № 213», якая таксама ўступіла ў сілу з 1 мая 2021 г.
У сувязі з гэтым яны ўключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь і апублікаваны на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале.
Апошнія навіны