25.11.2020
Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці запрашае прайсці навучанне
У перыяд з 14 па 18 снежня 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці» адбудзецца навучанне па праграме «Асновы карпаратыўнага кіравання ў гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы» для карпаратыўных сакратароў наглядальных саветаў гаспадарчых таварыстваў.
Асноўнымі задачы павышэння кваліфікацыі з'яўляюцца:
- азнаямленне з сучаснымі тэндэнцыямі кіравання гаспадарчымі таварыствамі;
- падрыхтоўка да практычнай рэалізацыі механізмаў удасканальвання карпаратыўнага кіравання ў гаспадарчых таварыствах з улікам лепшай сусветнай практыкі;
- азнаямленне з актуальнымі патрабаваннямі да арганізацыі работы агульных збораў акцыянераў, саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў), выканаўчых і кантрольных органаў гаспадарчага таварыства;
- разгляд практычных пытанняў дзейнасці прадстаўніка дзяржавы ў гаспадарчым таварыстве з мэтай павышэння яе выніковасці і прадухілення парушэнняў заканадаўства;
- азнаямленне з сучаснай роляй і адказнасцю саветаў дырэктараў (наглядальных саветаў) гаспадарчых таварыстваў, іх паўнамоцтвамі, абавязкамі і адказнасцю; з прад'яўляемымі патрабаваннямі ў частцы раскрыцця інфармацыі аб таварыстве, аб буйных здзелках і здзелках, якія ўчыняюцца з афіляванымі асобамі; з метадалогіяй стварэння сістэмы кіравання рызыкамі арганізацыі і інш.
У якасці лектараў на навучанні выйдуць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі банкаў і інш.
З падрабязнай інфармацыяй аб праграме можна азнаёміцца на сайце Цэнтра павышэння кваліфікацыі.
Апошнія навіны