04.11.2019
У 2019 годзе ў Брэсцкай вобласці было прададзена 97 лотаў невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці на агульную суму 2,7 млн. рублёў

Усяго на працягу 2019 года было выстаўлена на таргі 219 аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку 15 аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці, 204 – камунальнай уласнасці. За гэты перыяд праведзена 545 таргоў, 97 таргоў сталі выніковымі. Прададзена 97 лотаў на суму 2,7 млн. руб. На працягу бліжэйшых двух месяцаў плануецца правесці яшчэ каля 100 аўкцыёнаў, з якіх 34 ужо прызначаны.
Як паведамілі ў камітэце «Брэстаблмаёмасць», 14 аб'ектаў будуць выстаўлены на таргі па пачатковым кошце без зніжэння, 15 аб'ектаў – са зніжэннем на 20%, 4 аб'екта – са зніжэннем на 50%, 13 аб'ектаў – са зніжэннем на 80%, 7 аб'ектаў – па пачатковым кошце, роўным адной базавай велічыні, для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і яшчэ 4 аб'екта будуць выстаўлены на продаж з магчымасцю рэалізацыі іх пад жыллё і (або) вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі.
Праводзячы актыўную кампанію па прыцягненні ўдзельнікаў таргоў, камітэт «Брэстаблмаёмасць» імкнецца выкарыстоўваць як традыцыйныя спосабы, так і магчымасці электроннай гандлёвай пляцоўкі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».
У прыватнасці, у 2019 годзе на электронную пляцоўку было выстаўлена 18 лотаў, з іх прададзена 11. На лістапад-снежань выстаўлена 4 аб'екта, з іх два аб'екта па кошце зніжаным на 20% і адзін аб'ект прадаецца па пачатковым кошце роўным адной базавай велічыні.
Аўкцыёны праводзяцца па аўторках і пятніцах. З выстаўленымі аб'ектамі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Брэсцкага аблвыканкама ў раздзеле «НЕРУХОМАЯ МАЁМАСЦЬ». Арганізатар таргоў – камітэт «Брэстаблмаёмасць», г. Брэст, вул. Леніна, 11, каб.418, тэл. (0162) 21-11-99, (0162) 20-87-85, (0162) 21-19-82.
Апошнія навіны