01.07.2021
У Беларусі зменены граніцы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей
У Беларусі з 1 ліпеня змяніліся граніцы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка №136.
Устанаўленне граніц адміністрацыйных раёнаў і абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама вызначэнне іх плошчаў было выканана больш за 60 гадоў таму (у пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя) графічным спосабам на аснове картаграфічнага матэрыялу, які быў у той час.
Да цяперашняга часу гэтыя межы часта немагчыма было вызначыць на мясцовасці без прымянення спецыяльных прылад, паколькі яны не супадалі з цвёрдымі контурамі (рэкамі, меліяратыўнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і г.д.), а таксама ва многіх выпадках перасякалі ўчасткі сельскагаспадарчых зямель і зямель ляснога фонду.

У адпаведнасці з Указам новыя граніцы Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей і іх раёнаў вызначаны з 1 ліпеня 2021 года. Змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы абласцей, раёнаў, сельсаветаў улічнаы ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Граніцы Гомельскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.
За выдачу (афармленне) дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, пошліна збірацца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, праў, абмежаванняў (абцяжарванняў) праў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістра нерухомай маёмасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення выпраўленняў прымяняюцца паніжаючыя каэфіцыенты.
Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызвалены ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе.
Указ не запатрабуе неабходнасці паведамлення дзяржаўных органаў аб змяненні месца знаходжання юрыдычнай асобы, унясення змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб адрасе (устаноўчыя дакументы, пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцу жыхарства і месцу знаходжання і іншыя). Адпаведныя змяненні ў дакументы ўносяцца адначасова з унясеннем у іх другіх змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, і (або) па ініцыятыве юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян.
Дзеянне дагавораў арэнды зямельных участкаў, мяжы якіх змяняюцца, захоўваецца да спынення тэрміну арэнды.
Акрамя таго, на падставе Указа ў Адзіны рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2021 года ўнесены граніцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і іх раёнаў. Адначасова прыведзены ў адпаведнасць межы сельсаветаў, якія знаходзяцца на стыку гэтых абласцей і іх раёнаў.
Зараз у Рэестры АТА і ТА змяшчаецца прасторавая інфармацыя адносна ўсіх 6 абласцей і 118 раёнаў нашай краіны: Брэсцкая – 16, Віцебская – 21, Гомельская – 21, Гродзенская – 17, Мінская – 22, Магілёўская – 21.
Прыклад змянення граніц раёна
У Гомельскай вобласці п. Шастовічы, в. Шастовічы, в. Майсеевічы, в. Вялаўск і в. Чарноцкае Петрыкаўскага раёна ўключаны ў склад Мазырскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што гэтыя населеныя пункты размешчаны на правым беразе р. Прыпяць, а адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна – г.Петрыкаў, – на левым, што значна павялічвае адлегласць паміж імі. Уключэнне ў склад Мазырскага раёна гэтых населеных пунктаў з'яўляецца эканамічна мэтазгодным, паколькі дазволіць скараціць час і сродкі на сацыяльна-бытавое і медыцынскае абслугоўванне пражываючых у іх грамадзян службамі гэтага раёна, а таксама зэканоміць адпаведныя сродкі ў Петрыкаўскім раёне.
Правядзенне грамадскага абмеркавання дало падставы мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прыняць рашэнні і даць прапановы аб адпаведным змяненні граніц Петрыкаўскага і Мазырскага раёнаў.
Такім чынам, 352 домаўладання прызначаных населеных пунктаў пасля ўступлення ў сілу Указа № 136 увайшлі ў склад Мазырскага раёна.
Апошнія навіны