Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Брэсцкай вобласці ў 2021 годзе ў гасабарот плануюць уцягнуць да 200 аб'ектаў дзяржмаёмасці

У Брэсцкай вобласці ў 2021 годзе плануецца ўцягнуць у гаспадарчы абарот 200 невыкарыстоўваемых аб'ектаў камунальнай маёмасці. У тым ліку да продажу рыхтуюцца 133 аб'екта, з іх 88 павінны ўпершыню трапіць на аўкцыён. 

Сёлета таксама плануецца аднавіць эксплуатацыю 28 аб'ектаў нерухомай маёмасці, адзін здаць у арэнду, чатыры перадаць бязвыплатна новаму ўласніку.

На месцах вызначаны 34 аб'екта, якія падлягаюць ліквідацыі. Інфармацыю аб іх можна знайсці на сайтах гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў. «Гэта аб'екты, якія дарэмна спрабавалі прадаць з аўкцыёнаў на працягу некалькіх гадоў, або маючыя стопрацэнтны знос. Але, калі асобныя з іх будуць выклікаць інтарэс у патэнцыяльных пакупнікоў, мы гатовы разглядаць любыя варыянты адчужэння маёмасці», – адзначыла намеснік старшыні камітэта «Брэстаблмаёмасць» Надзея Стральцова.

У студзені 2021 года прададзена 5 з 16 выстаўленых на таргі аб'ектаў. Ужо сфарміраваны графік правядзення таргоў на люты – першую дэкаду сакавіка. У спісе каля 30 аб'ектаў, значная іх частка прапануецца да продажу ўпершыню або з паніжэннем кошту. 

З найбольш прыкметных лотаў – сховішчы, вытворчы цэх і лабараторыя ваеннага гарадка ў Бярозаўскім раёне. Аб'екты рэспубліканскай уласнасці будуць упершыню ўдзельнічаць у таргах 5 сакавіка. Паўторныя таргі гістарычнага будынка галоўнага корпуса спіртзавода ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна прызначаны на 9 сакавіка. Кошт на трохпавярховую цагляную пабудову плошчай амаль 2 тыс. кв.м, якая лічыцца ўзорам прамысловай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, зніжаны напалову – да Br112,3 тыс.


Апошнія навіны