Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У камітэце «Гомельаблмаёмасць» падвялі вынікі 2020 года і вызначылі напрамкі работы на 2021 год

У камітэце «Гомельаблмаёмасць» адбылося пасяджэнне калегіі, на якім падвялі вынікі 2020 года і вызначылі напрамкі работы на 2021 год.

У 2020 годзе дзейнасць камітэта «Гомельаблмаёмасць» была накіравана на павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, уцягненне ў эканамічны абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, удасканальванне карпаратыўнага кіравання ў адкрытых акцыянерных таварыствах з доляй камунальнай уласнасці ў статутных фондах, падтрыманне Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці ў актуальным стане.

Так, па стане на 1 студзеня 2021 года ў Адзіным рэестры змешчана 2 546 юрыдычных асоб і больш за 170 тысяч аб'ектаў нерухомай маёмасці. 
Па колькасці змешчаных у Адзіным рэестры маёмасці юрыдычных асоб Гомельская вобласць па-ранейшаму займае лідзіруючую пазіцыю ў рэспубліцы, па колькасці змешчаных аб'ектаў нерухомай маёмасці – другое месца пасля Гродзенскай вобласці.

Акрамя таго, у 2020 годзе працягвалася работа па скарачэнні невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў камунальнай уласнасці, колькасць якіх зменшыліся да 298,1 тыс. кв. м (2,2%). Гэта адбылося за кошт уцягнення ў гаспадарчы абарот і зноса невыкарыстоўваемай маёмасці. 

Таксама па эфектыўнасці выкарыстання маёмасці Гомельская вобласць выйшла на першае месца ў краіне – удзельная вага невыкарыстоўваемых плошчаў самая нізкая сярод абласцей.  

У 2020 годзе ўцягнута ў гаспадарчы абарот і знесена 252 невыкарыстоўваемых аб'екта камунальнай уласнасці, з якіх 69 – прададзена. 

Апрача гэтага, у мінулым годзе камітэтам арганізавана і праведзена 80 аўкцыёнаў па продажы дзяржаўных аб'ектаў нерухомай маёмасці. Прададзена 89 аб'ектаў на суму Br3,2 млн. Ад платы за права арэнды зямельных участкаў у мясцовыя бюджэты паступіла болей Br190 тыс. 

У справаздачным перыядзе працягнута работа па арганізацыі абмену належачых Гомельскай вобласці акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўнай маёмасці, на ІПЧ «Маёмасць» грамадзян.


Апошнія навіны