02.11.2020
У камітэце «Мінскаблмаёмасць» адбыўся аўкцыён па продажы нерухомай маёмасці

У камітэце «Мінскаблмаёмасць» адбыўся аўкцыён па продажы нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада Жодзіна. Пачатковы кошт – адна базавая велічыня.
За незавершанае закансерваванае капітальнае збудаванне – двухпавярховы будынак Дома культуры – бароліся два ўдзельніка. У выніку таргоў пачатковы кошт прадмета аўкцыёну ўзрос больш чым у 700 разоў. Набытую нерухомую маёмасць новы ўласнік плануе выкарыстоўваць пад аб'ект культурна-масавай забавы.
З падрабязнай інфармацыяй аб выстаўленых на продаж аб'ектах нерухомай маёмасці, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці, можна азнаёміцца на сайце камітэта «Мінскаблмаёмасць» або па тэлефонах: 8 (017) 500 47 11, 516 80 54.
Апошнія навіны