07.07.2020
У Мінску актыўна працягваецца работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці

Так, у ліпені камітэтам «Мінскгармаёмасць» арганізоўваюцца 2 аўкцыёны:
- 7 ліпеня – дзве сталічныя аўтагазазаправачныя станцыі з правам –заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, неабходных для абслугоўвання нерухомай маёмасці – з паніжэннем на 50%. Адна стацыянарная АГЗС знаходзіцца ў Заводскім раёне на вул. Убарэвіча, 109 (агульная плошча будынка – 39,6 кв. м, год пабудовы – 2009), другая – у Маскоўскім раёне на вул. Напалеона Орды, 10 (50,7 кв. м, 2012 год). Пачатковы кошт продажу складае 1 млн. 287 тыс. 568 рублёў 79 капеек і 1 млн. 54 тыс. 307 рублёў 41 капейку адпаведна.
- 28 ліпеня – аўкцыён па продажы капітальнага збудавання па вул. Карвата, 88/2 з правам заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для яго абслугоўвання. Пачатковы кошт продажу складае 12 242 рубля 83 капейкі.
Акрамя таго, Мінскім гарадскім цэнтрам нерухомай маёмасці прызначаны аўкцыёны па 4 ізаляваных памяшканнях: 14 ліпеня – таргі па продажы складскога памяшкання па вул. Усходняй, 46, 15 ліпеня – таргі па продажы памяшкання па вул. К. Чорнага, д. 16, 17 ліпеня – будзе прадавацца адміністрацыйнае памяшканне па вул. Шаранговича, 78, і 21 ліпеня – на таргі выстаўляецца памяшканне па вул. В. Харужай, 24. Усе памяшканні знаходзяцца ў г. Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю аб будучых аўкцыёнах можна знайсці на афіцыйных інтэрнэт-парталах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Апошнія навіны