Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальным кадастравым агенцтве адбылася нарада Савета дырэктараў арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі

У ходзе мерапрыемства было разгледжана пытанне ўкаранення Аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы вядзення адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак ёй (NKA_NET 3) у рэжыме рэальнага часу.

NKA_NET 3 з'яўляецца праграмным забеспячэннем для Рэгістра нерухомай маёмасці, вядзенне якога ажыццяўляецца Нацыянальным кадастравым агенцтвам і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.

Асноўнымі перавагамі NKA_NET 3 з'яўляюцца адзіная база даных у рэальным маштабе часу, спрашчэнне работы рэгістратара шляхам аўтаматызацыі працэсаў, наяўнасць сувязі з другімі інфармацыйнымі рэсурсамі, спрашчэнне экстэрытарыяльнай дзяржаўнай рэгістрацыі.


Апошнія навіны