Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У сталіцы паспяхова прайшлі першыя аўкцыёны па продажы ізаляваных памяшканняў

Аўкцыёны па продажы ізаляваных памяшканняў, арганізаваныя Мінскім гарадскім цэнтрам нерухомай маёмасці, прайшлі ў Мінску.

Усе тры ізаляваныя памяшканні, выстаўленыя на аўкцыёны на мінулым тыдні, знайшлі сваіх пакупнікоў. Адно з самых дарагіх – размешчана ў Савецкім раёне па вул. Усходняй, 46-2Н (плошча – 309,2 м2) і прададзена за 68 тыс. 781 рубель 35 капеек. Памяшканне плошчай 32,2 м2 на вул. К. Чорнага, 16-2Н, якое знаходзіцца ў Першамайскам раёне, было набыта за 60,5 тыс. рублёў, што амаль у пятнаццаць раз вышэй пачатковага кошту продажу. Памяшканне на вул. Шаранговича, 78-1Н плошчай 19,8 м2 пайшло з малатка за 46000 рублёў з павелічэннем пачатковага кошту ў 7 раз. 

Традыцыйна ізаляваныя памяшканні выклікаюць павышаны інтарэс у прадстаўнікоў бізнесу. Мінулыя аўкцыёны не сталі выключэннем. Так, на памяшканне па вул. Шаранговича было пададзена 17 заявак на ўдзел.

Наступны аўкцыён запланаваны на 21 ліпеня. Яго прадметам стане памяшканне на вул. В. Хоружей, 24 /1-177. 

Да канца цяперашняга года запланавана ўцягнуць у гаспадарчы абарот яшчэ 20 аб’ектаў нерухомай маёмасці шляхам продажу іх на аўкцыёне. 

Болей падрабязную інфармацыю аб будучых аўкцыёнах заўсёды можна знайсці на афіцыйных сайтах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.


Апошнія навіны