Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Удакладнены парадак правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды нерухомай дзяржмаёмасці

Пастановай Урада ад 14 жніўня 2021 г. № 465 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2009 г. № 1049» уносяцца змяненні ў Палажэнне аб парадку правядзення аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Палажэннем вызначаны як парадак правядзення такіх аўкцыёнаў, так і правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у іх арганізацыі і правядзенні.

Дзеянне Палажэння не распаўсюджваецца на адносіны па продажы права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці на электронных таргах, а таксама маёмасці ліквідуемай юрасобы з публічных таргоў.

Змяненнямі, у прыватнасці, прадугледжана:
  • урэгуляванне пытанняў устанаўлення памеру пачатковага кошту продажу права заключэння дагавора арэнды нерухомай маёмасці;
  • устанаўленне паніжаючых каэфіцыентаў, якія прымяняюцца пры вызначэнні пачатковага кошту і якія залежаць ад колькасці квадратных метраў;
  • абавязковае апублікаванне паведамлення аб правядзенні аўкцыёну ў Інтэрнэце, не пазней чым за 20 дзён да дня яго правядзення (раней – 30 дзён);
  • дадатковае апублікаванне інфармацыі аб правядзенні аўкцыёну ў пэўных друкарскіх СМІ не пазней за 7 дзён пасля апублікавання паведамлення (раней – не позняе за 5 рабочых дзён);
  • устанаўленне памеру задатку, роўнаму пачатковаму кошту;
  • карэкціроўка пераліку дакументаў для асоб, якія жадаюць удзельнічаць у аўкцыёне;
  • удакладненне палажэнняў, якія рэгулююць парадак анулявання вынікаў аўкцыёну па рашэнні яго арганізатара.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.


Апошнія навіны