Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Удасканалены парадак распараджэння непрыгоднымі для эксплуатацыі аб'ектамі былых ваенных гарадкоў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ №184 «Аб невыкарыстоўваемых і непрыгодных для эксплуатацыі аб'ектах былых ваенных гарадкоў». Дакумент выдадзены ў мэтах удасканальвання парадку распараджэння такімі аб'ектамі замест указа №428 ад 17 жніўня 2010 года. 

У прыватнасці, падпісаным указам даецца права аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму вызначаць пералікі ўсіх невыкарыстоўваемых і непрыгодных для эксплуатацыі аб'ектаў ваенных гарадкоў, размешчаных на іх тэрыторыі. Для забеспячэння празрыстасці працэдуры фарміравання такіх пералікаў вызначаны прымяняемыя пры гэтым крытэрыі.

Дзяржаўныя арганізацыі вызваляюцца ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць у адносінах да невыкарыстоўваемых аб'ектаў былых ваенных гарадкоў, якія немэтазгодна ўцягваць у гаспадарчы абарот або знасіць.

Калі ў вядзенні або кіраванні дзяржаўнай арганізацыі знаходзяцца аб'екты былых ваенных гарадкоў, якія запланаваны да ўцягнення ў абарот або зносу, па рашэнні мясцовых органаў улады такія арганізацыі могуць вызваляцца ад зямельнага падатку на занятыя гэтымі аб'ектамі ўчасткі на тэрмін да пяці гадоў.

Апошнія навіны