Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Урадам урэгуляваны пытанні сумеснага домаўладання

Пастановай Савета Міністраў ад 2 ліпеня 2021 г. № 384 прыняты меры па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 78-З, у якім у новай рэдакцыі выкладзены Закон аб сумесным домаўладанні.

У прыватнасці, пастановай зацверджаны палажэнні аб парадку:

  • выплаты абавязковых плацяжоў у дачыненні да агульнай маёмасці сумеснага домаўладання ў выпадку распалажэння ў нежылым капітальным збудаванні (будынку, пабудове) жылых ізаляваных памяшканняў;
  • правядзення мясцовым выканаўчым і распарадчым органам або ўпаўнаважанай ім арганізацыяй адкрытага конкурсу па выбары ўпаўнаважанай асобы;
  • фарміравання і вядзення дзяржаўнага рэестра арганізацый, якія могуць выступаць упаўнаважанай асобай па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.

Таксама вызначаны:

  • пералік дадатковых паслуг, звязаных з абслугоўваннем агульнай маёмасці сумеснага домаўладання ў нежылым капітальным збудаванні;
  • патрабаванні да зместу бюлетэняў для галасавання на агульным зборы ўдзельнікаў сумеснага домаўладання і на агульным зборы членаў таварыства ўласнікаў і парадку яго запаўнення.
Акрамя таго, прававым актам прадугледжана ўнясенне змяненняў у шэраг пастаноў Савета Міністраў, у тым ліку ад 4 сакавіка 2015 г. № 161 «Аб зацвярджэнні Тыпавога дагавора аб сумесным домаўладанні і Тыпавога статута таварыства ўласнікаў».

Што тычыцца дагавораў аб сумесным домаўладанні, заключаных да ўступлення ў сілу пастановы № 384, то яны павінны быць прыведзены ў адпаведнасць (у шасцімесячны тэрмін з 8 ліпеня 2021 г.) з Тыпавым дагаворам аб сумесным домаўладанні, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2015 г. № 161 (у рэдакцыі пастановы № 384).

Таксама варта адзначыць, што пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 4 сакавіка 2015 г. № 161 «Аб зацвярджэнні Тыпавога дагавора аб сумесным домаўладанні і Тыпавога дагавора аб кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання». 

Тыпавы дагавор аб сумесным домаўладанні выкладзены ў новай рэдакцыі з улікам палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 78-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні». 

Апрача гэтага, зацверджана форма Тыпавога дагавора аб кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання.

Форма статута таварыства ўласнікаў з'яўляецца прыкладнай і вызначана лакальным актам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня 2021 г.


Апошнія навіны