Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!

Дзень народнага адзінства з'яўляецца сімвалам кансалідаванага грамадства і любві да Радзімы. Гэта свята звязана з вялікімі подзвігамі і дасягненнямі нашых продкаў, якія сілай сваёй згуртаванасці не раз процістаялі розным пагрозам і выклікам.

Патрыятызм, грамадзянскасць і адказнасць за лёс краіны на працягненні многіх стагоддзяў змацоўвалі наш народ, дапамагалі яму пераадольваць выпрабаванні, ствараць моцную дзяржаву. Прыхільнасць гэтым непахісным каштоўнасцям і сёння служыць невычэрпнай крыніцай натхнення і стварэння на карысць Рэспублікі Беларусь.

Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы зможам не толькі захаваць, але і павялічыць дасягненні Беларусі дзеля будучыні нашай краіны і дабрабыту беларускага народа!

Ад усёй душы жадаю вам крэпкага здароўя, міру і дабра!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч


Апошнія навіны