Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня мы адзначаем свята беларускай дзяржаўнасці, якое аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца спадчынай Айчыны, уносіць важкі ўклад у развіццё нашай Беларусі. 

Гэты дзень з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму і мужнасці, воінскай доблесці і патрыятызму, адзінства нашага народа, важнасці міру і стабільнасці, пераемнасці пакаленняў і традыцый.

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім крэпкага здароўя, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту.

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч


Апошнія навіны