08.05.2021
Віншаванне з Днём Перамогі

Паважаныя калегі! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі!
Дзень Перамогі – свята, якое назаўсёды пакінула след у гісторыі нашай Радзімы, асаблівая дата, якая стала сімвалам вялікага подзвігу ў імя будучага мірнага жыцця.
Чым далей уваходзіць у гісторыю пераможны 1945-ы год, тым мацней мы ўсведамляем веліч бяспрыкладнага подзвігу нашага народа-пераможцы, які і праз стагоддзі будзе яркім сімвалам незгінальнай мужнасці і стойкасці.
Сёння мы нізка схіляем галавы перад светлай памяццю загінуўшых, а сэрца напаўняецца гордасцю за тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
У гэты святочны дзень жадаю вам крэпкага здароўя, дабра і працвітання! Няхай кожны дзень мірнага жыцця дорыць сапраўднае шчасце і дабрабыт!
З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч
Апошнія навіны