Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Віншаванне з Днём сям'і

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём сям'і!

Сям'я – гэта не толькі невычэрпная крыніца душэўнага цяпла для кожнага чалавека, але і скарбніца лепшых нацыянальных і культурных традыцый. Яна служыць злучным звяном паміж пакаленнямі, іграе ключавую ролю ў працэсе фарміравання асобы. 

Ва ўсе часы сям'я была і застаецца асновай моцнай дзяржавы. Сямейная палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, садзейнічае ўмацаванню гэтага найважнейшага інстытута, стварэнню неабходных умоў для нараджэння і выхавання здаровых дзяцей, аховы мацярынства і дзяцінства, пазітыўнага развіцця дэмаграфічнай сітуацыі.

У гэты святочны дзень жадаю вам крэпкага здароўя, міру, дабрабыту і працвітання!

З павагай,
Старшыня камітэта
Дзмітрый Матусевіч

Апошнія навіны