03.09.2019
«Вялікі гістарычны атлас Беларусі» прэзентуюць на 32-й Маскоўскай міжнароднай выстаўцы-кірмашу

На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена прадукцыя, якая выпускаецца РУП «Белкартаграфія», а таксама пройдзе прэзентацыя ўнікальнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» у 4-х тамах.
Удзел у выставе дазволіць устанавіць новыя прафесійныя і творчыя кантакты паміж беларускімі і расійскімі аўтарамі, кнігавыдаўцамі і кнігараспаўсюджвальнікамі, будзе дапамагаць рэалізацыі новых сумесных беларуска-расійскіх выдавецкіх праектаў, дазволіць прадэманстраваць дасягненні беларускай кнігавыдавецкай сферы не толькі расійскім калегам, але і прадстаўнікам другіх краін.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» на выстаўцы–кірмашу ў Маскве прадстаўляюць дырэктар прадпрыемства Іна Шлык і галоўны рэдактар Галіна Ляхава.
Апошнія навіны