Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Выдадзена кніга ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння выдатнага вучонага, геадэзіста і тапографа Іосіфа Ходзькі

У гэтым годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Ходзькі – выдатнага вучонага, геадэзіста і тапографа, актыўнага ўдзельніка работ па стварэнні Геадэзічнай дугі Струвэ. Гэтай падзеі быў прызначаны выхад кнігі Уладзіміра Мкртычана «Іосіф Ходзька. Генерал, геадэзіст, чалавек».

Прапануемая кніга з'яўляецца першай у Беларусі спробай асвяціць жыццё і дзейнасць выхадца са шляхецкага роду Іосіфа Іванавіча Ходзькі – ваеннага геадэзіста, вучонага, генерал-лейтэнанта, імя якога заслужана ўвайшло ў гісторыю сусветнай геадэзіі. Многія главы напісаны аўтарам у выніку працяглых пошукаў, работы ў архівах, таму ўтрымліваюць багаты матэрыял, які сведчыць аб гераічных подзвігах, прафесійным майстэрстве і духоўным багацці нашага суайчынніка.

Гістарычныя этапы развіцця геадэзіі і картаграфіі, сутнасць значных геадэзічных і картаграфічных работ, выкананых Іосіфам Ходзькай ў розныя гады і розных рэгіёнах Расійскай імперыі, выкладзены ў даступнай форме, падмацаваны дакументальнымі крыніцамі і праілюстраваны малюнкамі, картамі, чарцяжамі, фатаграфіямі і табліцамі, частка з якіх публікуецца ўпершыню.

Кніга будзе карысная студэнтам вну, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, аспірантам, выкладчыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй, геадэзіяй, геаграфіяй і іншымі навукамі аб Зямлі.



Апошнія навіны