Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Выйшаў новы нумар навукова-практычнага журнала «Зямля Беларусі»

Журнал «Зямля Беларусі» – адзіны рэспубліканскі навукова-практычны журнал, арыентаваны на тэматыку, звязаную з комплексным рэгуляваннем зямельна-маёмасных адносін, землеўпарадкаваннем, геаграфіяй, геадэзіяй, геаінфармацыйнымі тэхналогіямі, картаграфіяй, навігацыяй, рэгістрацыяй і ацэнкай нерухомай маёмасці, кіраваннем маёмасцю.

У новым нумары журнала чытайце аб размяшчэнні гандлёвых аб'ектаў у садаводчым таварыстве, рэфармаванні структуры ўласнасці ў Мінскай вобласці, выкарыстанні геаінфармацыйных тэхналогій для фарміравання спецыяльнай карты геадэзічных даных Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і многім другім.

Журнал прызначаны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, землеўпарадкавальных служб мясцовых выканаўчых камітэтаў, а таксама для другіх зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку землекарыстальнікаў і патэнцыяльных інвестараў, грамадскасці.



Апошнія навіны