Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Выкарыстанне геаінфармацыйных рэсурсаў, аператарам якіх з'яўляецца Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці, пашырыць магчымасці развіцця малых гарадоў

Генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці Андрэй Філіпенка прыняў удзел у 3-й навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях рэалізацыі пілотнага праекта «Крычаў – разумны горад». Кіраўнік НКА прэзентаваў сучасны функцыянал публічнай кадастравай карты (ПКК), рэестра дзяржмаёмасці і іншых геаінфармацыйных рэсурсаў, аператарам якіх з'яўляецца агенцтва.


Горад Крычаў разглядаецца як пляцоўка для прымянення пілотных праектаў па інтэграваным лічбавым кіраванні тэрыторый малога горада. Канечне, да 2020 года беларускі райцэнтр не паспее папоўніць спіс з амаль 600 «разумных» гарадоў свету, найбольш вядомымі з якіх з'яўляюцца спраектаваны з улікам мінімальнага ўплыву людзей на навакольнае асяроддзе кітайскі Цяньцзінь і арабскі поліс будучыні Масдар, па якому бегае электрычны беспілотны транспарт, але задача праз некалькі год першы беларускі смарт-сіці арганізаваць у Крычаве – пастаўлена. Патэнцыял інфраструктуры гэтага аднаго з самых буйных і развітых райцэнтраў Магілёўскай вобласці дазваляе гэта зрабіць.


Падчас канферэнцыі прадстаўнікі міністэрстваў, мясцовай улады, ІТ-кампаній, спецыялісты па ўкараненні лічбавых тэхналогій у сферы кіравання матэрыяльнымі, працоўнымі і фінансавымі рэсурсамі падзяліліся новымі канцэпцыямі і планамі выкарыстання новых  тэхналогій.

У прыватнасці, генеральны дырэктар НКА Андрэй Філіпенка звярнуў увагу прадстаўнікоў мясцовых органаў кіравання на неабходнасць унясення ў рэестр дзяржмаёмасціякаснай (у тым ліку, у выглядзе фотаадлюстраванняў) інфармацыі аб аб'ектах дзяржуласнасці, якая ёсць у Крычэўскім раёне. Ён расказаў, што ў цяперашні час для больш актыўнай і дзейснай работы па прыцягненні інвестараў да пакупкі канкрэтных свабодных зямельных участкаў і невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці вядзецца распрацоўка новай версіі гэтай інфармацыйнай пляцоўкі ў сетцы Інтэрнэт.

Андрэй Філіпенка таксама прапанаваў мясцовым уладам і грамадскасці раёна ва ўзаемадзеянні з Крычэўскі філіялам Магілёўскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры ў Год малой радзімы падключыцца да работы па стварэнні на Публічнай кадастравай карце слоя крыніц Беларусі. Дапамагаць адшукваць інфармацыю аб прыродных крыніцах і акультурвацьтэрыторыю, якая прылягае да крыніц.


Яшчэ адна прапанова НКА, якая кранае планы напаўнення гэтага рэсурсу, – прыняць удзел у стварэнні па ініцыятыве  Дзяржкаммаёмасці на ПКК слоя помнікаў, прысвечаных падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны. Памеркаванню Андрэя Філіпенкі, вынікам гэтай работы, акрамя патрыятычнага выхавання і развіцця краязнаўства, стане павышэнне інвестыцыйнай і турыстычнай прывабнасці рэгіёну.

Апошнія навіны