Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вызначаны парадак падрыхтоўкі рашэнняў па распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь

Ён прапісаны ў адпаведнай пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 года № 767 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г № 169».
Дакумент прыняты з мэтай рэалізацыі пункта 18 Указа Прэзідэнта №169 і накіраваны на прывядзенне асобных пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з яго нормамі, а таксама прадугледжвае ўнясенне па прапановах зацікаўленых дзяржаўных органаў змяненняў і дапаўненняў у гэтыя пастановы, выкліканых практыкай іх прымянення.

Пастановай № 767 зацверджаны парадак падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час такі парадак зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычніка 2012 года № 905 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». З улікам зацвярджэння новага парадку адпаведныя пункты пастановы № 905 прызнаюцца страціўшымі сілу. 

Пастановай таксама ўнесены змяненні ў шэраг Палажэнняў:

у Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, з устанаўленнем пачатковага кошту продажу, роўным адной базавай велічыні, вызначанага заканадаўствам, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2010 года № 342, у частцы давання права фізічным асобам прымаць удзел у такіх аўкцыёнах, а таксама вызначэння ўмоў удзелу ў такіх аўкцыёнах, устаноўленых часткай першай пункта 7 Палажэння аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, зацверджанага Указам № 169;

у Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы верагоднасці ацэнкі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2011 года № 173 у дачыненні выканаўцаў экспертызы, якія ажыццяўляюць абавязковую экспертызу верагоднасці ацэнкі дзяржаўнай маёмасці. 

У цяперашні час мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама камітэты дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў праводзяць абавязковую экспертызу верагоднасці ацэнкі ў дачыненні да ацэначнага і рыначнага кошту дзяржаўнай маёмасці. Згодна пастанове да кампетэнцыі прызначаных органаў будзе аднесена правядзенне абавязковай экспертызы верагоднасці ацэнкі толькі ў дачыненні ацэначнага кошту дзяржаўнай маёмасці. Права правядзення абавязковай экспертызы верагоднасці ацэнкі ў дачыненні да рыначнага кошту дзяржаўнай маёмасці будзе дадзена іншым выканаўцам экспертызы – дзяржаўным арганізацыям, арганізацыям, доля дзяржаўнай уласнасці ў статутным фондзе якіх складае больш 50 %, арганізацыям, створаным Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Прапануемыя змяненні дазволяць павысіць якасць экспертызы верагоднасці ацэнкі рыначнага кошту дзяржаўнай маёмасці;

у Палажэнне аб парадку правядзення электронных таргоў па продажы дзяржаўнай маёмасці, уключаючы зямельныя ўчасткі, праве заключэння дагавора арэнды дзяржаўнай маёмасці, у тым ліку зямельных участкаў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года № 608, уключаецца норма аб тым, што прадметам электронных таргоў могуць быць зямельныя ўчасткі, якія прадаюцца ў прыватную ўласнасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь для калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва, што адпавядае Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667 «Аб адабранні і даванні зямельных участкаў» у частцы магчымасці давання зямельных участкаў на гэтыя мэты па выніках аўкцыёнаў. Уносяцца змяненні ў частцы давання права фізічным асобам прымаць удзел у такіх аўкцыёнах, а таксама вызначэння ўмоў удзелу ў такіх аўкцыёнах, устаноўленых часткай першай пункта 7 Палажэння аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, зацверджанага Указам № 169;

у Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў) па продажы асобных аб'ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года № 609  у частцы давання права фізічным асобам прымаць удзел у такіх аўкцыёнах, а таксама вызначэння ўмоў удзелу ў іх, устаноўленых часткай першай пункта 7 Палажэння аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, зацверджанага Указам № 169.

Іншыя карэкціроўкі накіраваны на прывядзенне пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з патрабаваннямі нарматворчай тэхнікі, устаноўленымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах».


Апошнія навіны