Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Холдынг «Белрэсурсы» прыняў удзел у выставе-форуме «Ecology Expo – 2021»

У Мінску завяршылі сваю работу 1-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Ecology Expo – 2021» і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум «Уцягненне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў», удзел у якіх прыняло больш за 110 арганізацый.

Асобным павільёнам на выставе была прадстаўлена прадукцыя арганізацый холдынгу «Белрэсурсы»: ААТ «Бархім», ААТ «Белвторпалімер», ААТ «Белхім», ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў», ААТ «Гомельхімгандль» і ААТ «Белрэсурсы».

З прадстаўленымі экспазіцыямі холдынгу азнаёміліся намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Субоцін, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык і запрошаныя госці.

«Зялёная павестка ўваходзіць ва ўсе сферы эканомікі, становіцца важным трэндам. Узнаўляльныя рэсурсы, перапрацоўка адыходаў, экалагічна чыстыя прадукты і экалагічная ўпакоўка, будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, мінімізацыя выкідаў у атмасферу – усяму гэтаму ўдзяляецца ўвага, тут шырокае поле для дзейнасці. Мы думаем аб тым, што пакінем сваім дзецям і ўнукам, таму гэта тэма ў прыярытэце», – адзначыў Аляксандр Субоцін.

Па выніках выставы ААТ «Белрэсурсы» – кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» і даччыны арганізацыі былі ганараваны дыплома «За актыўны ўдзел і прэзентацыю прамысловага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сферы экалогіі».

1-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўва-форум Ecology Expo – 2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум праходзілі ў Мінску 3–5 чэрвеня. Ecology Expo – практычны інструмент прэзентацыі беларускіх і замежных інавацыйных вытворча-тэхналагічных дасягненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, трывалага выкарыстання прыродных рэсурсаў.


Апошнія навіны