05.07.2019
З 1 ліпеня 2019 года для абмену акцый на ІПЧ «Маёмасць» жыхарам Гомельскай вобласці будуць дадаткова прапанаваны акцыі яшчэ 8 ААТ

У цяперашні час у філіялах ААТ «ААБ Беларусбанк» для абмену на ІПЧ «Маёмасць» жыхарам Гомельскай вобласці прапануюцца акцыі 50 адкрытых акцыянерных таварыстваў. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 года № 134 тэрмін звароту ІПЧ «Маёмасць» прадоўжаны па 31 снежня 2020 года.
Дадаткова з 1 ліпеня 2019 года да абмену будуць прапанаваны акцыі 8 ААТ, з якіх:
тры размешчаны на тэрыторыі Гомельскай вобласці: ААТ «Гомельскі электрамеханічны завод», ААТ «Праца», ААТ «Электраапаратура»;
тры ў Брэсцкай вобласці: ААТ «Вопытны рыбгас «Сялец», ААТ «Пінсквадабуд», ААТ «Рыбгас «Палессе»;
два ў Мінскай вобласці: ААТ «Радашковіцкі керамічны завод», ААТ «Рыбгас «Волма».
Парадак абмену ІПЧ «Маёмасць» на акцыі наступны:
звярнуцца ў падраздзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», якое выконвае дадзеную аперацыю;
азнаёміцца з пералікам акцыянерных таварыстваў і зрабіць выбар;
прад'явіць дакументы (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат ИПЧ «Маёмасць») і заключыць дагавор.
Укласці можна чэкі асабіста налічаныя – без абмежавання, а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужоў, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуляў, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы) – не болей 250 чэкаў.

Апошнія навіны