12.11.2019
З прапанаваных у 2016 годзе акцый 8 ААТ з доляй уласнасці г. Мінска па выніках поўнага абмену пакетаў акцый на прыналежныя грамадзянам сталіцы ІПЧ «Маёмасць» у цяперашні час засталіся акцыі толькі трох таварыстваў

Жыхары горада Мінска працягваюць рэалізоўваць сваё права абмену імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў.
Званкі па пытанні звароту імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» актыўна паступаюць на прамую лінію, якая праводзіцца камітэтам «Мінскгармаёмасць» у дні інфармавання насельніцтва ў Кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама і ў дні кансультавання насельніцтва. У прыватнасці, за тры гадзіны кансультацыі 4 лістапада паступіла каля 20 званкоў.
Як расказалі ў камітэце «Мінскгармаёмасць», мінчан цікавіць, як можна распарадзіцца іх каштоўнымі паперамі, у якія таварыствы лепш ўкласці свае чэкі і ці прадугледжана грашовая кампенсацыя за нявыкарыстаныя чэкі «Маёмасць».
Інфармацыя па абмене ІПЧ «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, размешчана на сайце Мінгарвыканкама ў рубрыцы «Гэта актуальна» старонцкі камітэта «Мінскгармаёмасць». Таксама кансультацыю можна атрымаць штотыднёва па панядзелках з 14 да 17 гадзін па тэлефоне ў Мінску: 222-41-06.
Праводзіцца работа па звароце ІПЧ «Маёмасць» грамадзянам – былым акцыянерам спецыялізаваных інвестыцыйных фондаў. Так, з 2005 года вернута 783 693 ІПЧ «Маёмасць» 7 697 грамадзянам, у тым ліку, у 2019 годзе ўжо вернута 4 542 ІПЧ «Маёмасць» 56 грамадзянам.
Адказы на пытанні, звязаныя са зваротам ІПЧ «Маёмасць», можна атрымаць ў Дэпартаменце па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па тэлефоне ў Мінску: (017) 334-04-23.
Апошнія навіны