Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні» будзе адкарэкціраваны

У цяперашні час Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь прыступіў да распрацоўкі законапраекта «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні».

Карэкціроўка названага закона абумоўлена неабходнасцю прывядзенняяго ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку тэрміналагічна, ліквідацыі прабелаў у рэгуляванні адносін па сумесным домаўладанні, узнікаючых у нежылых памяшканнях.

Работа над дадзеным дакументам праводзіцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2019 годзе, зацверджанага пастановай Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2019 года № 77 «Аб падрыхтоўцы законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання ў 2019 годзе»

Прапановы ў законапраект можна накіроўваць да 28 лютага 2019 года на электронны адрас: proekt@gki.gov.by.



Апошнія навіны