09.02.2021
Зацверджана Дзяржаўная праграма «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць» на 2021 – 2025 гады
Пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня 2021 г. № 55 зацверджана Дзяржаўная праграма «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць» на 2021 – 2025 гады.
Дзяржпраграма распрацавана ў мэтах развіцця сістэмы геадэзічнага і картаграфічнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь, ацэначнай дзейнасці, маёмасных адносін, а таксама павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і дзяржаўнай маёмасці.
У рамках праграмы плануецца выканаць задачы па развіцці:
- геадэзіі і картаграфіі (распрацоўка праектаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці; стварэнне і абнаўленне дзяржаўных навігацыйных карт і інш.);
- сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (на аснове выкарыстання даных такога зандзіравання будзе забяспечана развіццё адзінай прасторавай ортафотаасновы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь);
- землеўпарадкавання (выкананне землеўпарадкавальных мерапрыемстваў пры вядзенні дзяржаўнага зямельнага кадастру ў частцы ўстанаўлення меж адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак; стварэнне і вядзенне зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь);
- кадастравай ацэнкі (правядзенне штогадовай карэкціроўкі вынікаў кадастравай ацэнкі сельскагаспадарчых зямель; стварэнне сістэмы масавага (сістэматычнага) фарміравання аб'ектаў нерухомай маёмасці і іх кадастравай ацэнкі і інш.);
- дзяржаўнага зямельнага кадастру (развіццё дзяржаўных інфармацыйных сістэм (ГІС) і рэсурсаў у сферы дзяржаўнага зямельнага кадастру (у тым ліку вядзенне рэестра цэн, рэгістра кошту, рэестра зямельных рэсурсаў і інш.); перавод адміністрацыйных працэдур і аказывамых паслуг у электронны від, у тым ліку з выкарыстаннем Беларускай інфармацыйнай сервісна-разліковай сістэмы);
- ацэначнай дзейнасці (праграмна-тэхнічнае суправаджэнне, мадэрнізацыя комплексу праграмна-тэхнічных сродкаў ГІС «Дзяржаўны рэестр ацэншчыкаў» і інш.);
- сістэмы маёмасных адносін (праграмна-тэхнічнае суправаджэнне, мадэрнізацыя комплексу праграмна-тэхнічных сродкаў ГІС «Адзіны рэестр маёмасці» і інш.; арганізацыя (падрыхтоўка) і правядзенне аўкцыёнаў (конкурсаў) па продажы дзяржмаёмасці і права заключэння дагавораў арэнды будынкаў, збудаванняў і памяшканняў).
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Апошнія навіны