17.07.2020
Завяршылася рабочая паездка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча ў Магілёўскую вобласць
У адпаведнасці з графікам штотыднёвых рабочых паездак у рэгіёны краіны Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў установы і арганізацыі Магілёўскай вобласці.
Падчас рабочага візіту Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з будаўніцтвам дарожнага аб'екта «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-122 Магілёў – Чэрыкаў – Касцюковічы», а таксама наведаў кар'ер «Канстанцінаўскае».
Таксама Старшыня Дзяржкаммаёмасці правёў сустрэчу з працоўным калектывам Дарожна-будаўнічага трэста № 3 г.Магілёва, дзе азнаёміўся з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства, расказаў работнікам аб рэалізацыі ключавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і адказаў на пытанні, якія цікавілі удзельнікаў сустрэчы.

Затым кіраўнік Дзяржкаммаёмасці сустрэўся з работнікамі Магілёўскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і закрануў актуальныя пытанні ў сферы нерухомай маёмасці.
У завяршэнні рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Дзмітрый Матусевіч наведаў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай землеўпарадкавальнага факультэта, які з'яўляецца кузняй кадраў для Дзяржкаммаёмасці і падведамных яму арганізацый. Прадстаўнікі ўстановы адукацыі правялі экскурсію па выстаўцы дасягненняў прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў акадэміі.



Апошнія навіны