22.07.2020
Завяршылася рабочая паездка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрыя Матусевіча ў Брэсцкую вобласць
У ходзе рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў ТАА «Уніформа», якое з’яўляецца вытворцам спецадзення і рабочага абутку. Старшыня Дзяржкаммаёмасці азнаёміўся з вынікамі работы прадпрыемства і асаблівасцямі вытворчасці.
Падчас сустрэчы з рабочым калектывам ТАА «Уніформа» абмяркоўваліся пытанні арэнды дзяржаўнай маёмасці, далейшага функцыянавання і развіцця прадпрыемства. Асобую ўвагу Дзмітрый Матусевіч удзяліў сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна і адзначыў асобую значнасць бучай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Таксама здзейсніўся візіт Старшыні Дзяржкаммаёмасці ў Кобрынскі і Пружанскі філіялы Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». Дзмітрый Матусевіч азнаёміўся з дзейнасцю філіялаў і правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі, на якіх падрабязна спыніўся на дасягненнях Рэспублікі Беларусь у эканоміцы і прамысловасці, адукацыі і ахове здароўя.
Апошнія навіны