13.07.2020
Здзейсніцца вебінар «Кадастр, экспертныя камісіі па ацэнцы, лічбавая дэталёвая карта горада і працэдуры землеўпарадкавання на прыкладзе федэральнай зямлі Саксонія, горад Лейпцыг»

Мэта мерапрыемства – знаёмства з вопытам Германіі ў галіне кадастра, ацэнкі нерухомай маёмасці, працэдур землеўпарадкавання, цыфравізацыі і кансалідацыі зямель на прыкладзе г.Лейпцыга.
З нямецкага боку на вебінары выйдуць спецыялісты Федэральнага таварыства па рэалізацыі і кіраванні землямі, службы геаінфармацыі і землеўпарадкавання г.Лейпцыга і офіса па пытаннях перапланіроўкі зямельных участкаў.
З беларускага боку да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці, Нацыянальнага кадастравага агенцтва, тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі, РУП «Інстытут нерухомай маёмасці і ацэнкі», асацыяцыі ацэначных арганізацый, ГТ «Зямельная рэформа».
Дата і час правядзення вебинара: 16 ліпеня 2020 г. з 13.00 да 18.00.
Апошнія навіны