Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Змяненні зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 мая 2019 года № 169. Новы асноватворны дакумент, які рэгулюе грамадскія адносіны ў сферы распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, распрацоўваўся з мэтай удасканальвання ў рэспубліцы сістэмы па распараджэнні дзяржмаёмасцю і павышэння яе эфектыўнасці.

Для актывізацыі працэсу ўцягнення дзяржаўнай маёмасці ў эканамічны абарот і развіцці дзелавой ініцыятывы, з улікам аналізу назапашанай практыкі Указам спрошчана магчымасць набыцця аб'ектаў за базавую велічыню праз аўкцыёны. 
У прыватнасці, акрамя абласных гарадоў і горада Мінска, дазовлен продаж нерухомай маёмасці на аўкцыёне з устанаўленнем такога пачатковага кошту продажу на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку, у такіх буйных гарадах, як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Жодзіна, Жлобін і іншыя. Прычым права выкарыстоўваць маёмасць, набытую па выніках такога аўкцыёну, будзе не толькі ў пакупніка, але і ў створанай ім юрыдычнай асобы.

На набытых за базавую велічыню аб'ектах новы ўласнік зможа ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці або дзейнасці, пры ажыццяўленні якой фізічныя асобы, не ажыццяўляючыя прадпрымальніцкую дзейнасць, выплачваюць адзіны падатак.

Указам № 169 таксама ўдасканалена дзеючая сістэма паніжэння кошту аб'ектаў: скарачаецца колькасць абавязковых крокаў аўкцыёнаў з паніжэннем кошту продажу маёмасці на таргах за кошт выключэння першага абавязковага кроку паніжэння кошту на 20%. Такім чынам, у выпадку адсутнасці попыту на маёмасць, на паўторныя таргі яна можа выстаўляцца адразу са зніжэннем кошту да 50%, што скароціць тэрміны і выдаткі на правядзенне аўкцыёнаў. 

Адпавядаючы патрабаванням бізнесу і ўлічваючы тэндэнцыі сучаснага рынку нерухомай маёмасці, у мэтах павышэння прывабнасці аб'ектаў дзяржаўнага сектара павялічаны тэрмін растэрміноўкі аплаты, які даецца пакупніку, з 1 года да 3 гадоў. Пры гэтым тэрмін растэрміноўкі (у граніцах 3 гадоў) будзе вызначаць сам пакупнік.

Таксама Указам № 169 пашыраецца круг арандатараў, якія могуць выкупіць арандаваную імі маёмасць. Так, права выкупу, нароўні з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі, дадзена таксама фізічным асобам, што будзе дапамагаць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і занятасці насельніцтва.

Для выпадкаў продажу маёмасці яе арандатарам захоўваецца права на 5-гадовую растэрміноўку.

У мэтах актывізацыі работы з невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасцю балансатрымальнікі нерухомай маёмасці атрымліваюць права пакідаць сабе 50% сродкаў, якія атрымліваюцца ад рэалізацыі нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а 50% – у бюджэт. 

Трэба адзначыць, што захаваны такія магчымасці перадачы невыкарыстоўваемай маёмасці як у бязвыплатнае карыстанне (”бязвыплатная арэнда“) пад стварэнне рабочых месцаў, а таксама бязвыплатна ў прыватную ўласнасць для рэалізацыі бізнес ініцыятыў.

У развіццё прынятага Указа № 169 Урадам Рэспублікі Беларусь  і  Дзяржкаммаёмасцю прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў. Мясцовымі Саветамі дэпутатаў таксама прыняты адпаведныя рашэнні, якія прадугледжваюць парадак распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, з улікам норм Указа № 169.

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці ў мэтах забеспячэння метадалагічнага суправаджэння прынятых нарматыўных прававых актаў будуць праведзены семінары з запрашэннем зацікаўленых па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.


Апошнія навіны