
Вiталiй Нявера
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
Кантактны тэлефон: +375 (17) 288 10 19
- Біяграфія
- Курыруемыя пытанні
- кіруе дзейнасцю Дзяржкаммаёмасці, у межах сваёй кампетэнцыі прымае рашэнні і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Дзяржкаммаёмасць задач і функцый, стан спраў у кіруемай ім сферы дзяржаўнага кіравання;
- размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі Старшыні, вызначае паўнамоцтвы кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Дзяржкаммаёмасці і падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
- зацвярджае ва ўстаноўленым парадку структуру і штатны склад цэнтральнага апарата Дзяржкаммаёмасці ў адпаведнасці з устаноўленай колькасцю і расходамі на ўтрыманне гэтага апарата, зацвярджае структуру падначаленых дзяржаўных арганізацый, узгадняе структуру абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных камітэтаў дзяржаўнай маёмасці;
- зацвярджае палажэнні аб структурных падраздзяленнях Дзяржкаммаёмасці, а таксама статуты падначаленых яму дзяржаўных арганізацый;
- дзейнічае без даверанасці ад імя Дзяржкаммаёмасці, прадстаўляе яго інтарэсы, выкарыстоўвае ва ўстаноўленым парадку яго сродкі і маёмасць, адкрывае рахункі ў банках, а таксама рахункі "дэпа" у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер" і ў іншых дэпазітарыях, выдае даверанасці работнікам на прадстаўленне інтарэсаў Дзяржмаёмасці;
- уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржкаммаёмасці, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- у адпаведнасці з заканадаўствам назначае на пасаду і вызваляе ад пасады работнікаў Дзяржкаммаёмасці, кіраўнікоў падначаленых дзяржаўных арганізацый;
- выдае загады і падпісвае пастановы Дзяржкаммаёмасці, дае ўказанні ў межах сваёй кампетэнцыі;
- арганізуе работу калегіі Дзяржкаммаёмасці і старшынствуе на яе пасяджэннях;
- дае згоду на прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўнікоў камітэтаў дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў і структурных падраздзяленняў абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць паўнамоцтвы дзяржаўнай уладны ў галіне выкарыстання і аховы зямель, а таксама ўзгадняе палажэнні аб гэтых камітэтах і структурных падраздзяленнях;
- зацвярджае графікі праверак прытрымлівання ў дзяржаўных арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкаммаёмасці, парадку разгляду зваротаў;
- вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з ускладзенымі на Дзяржкаммаёмасць задачамі і функцыямі.