Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прыватызацыя прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў



Пытанні прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці рэгулюе Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 г. № 2103-XII ”Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“ (далей – Закон аб прыватызацыі), пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1929 ”Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці“, іншыя падзаконныя акты.

Асобныя пытанні працэдуры прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і абароту акцый на рынку каштоўных папер урэгуляваны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. № 3 "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Аб'ектамі прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці з'яўляюцца:

  • прадпрыемствы як маёмасныя комплексы дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў;
  • акцыі (долі ў статутных фондах), гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь або ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Суб'ектамі прыватызацыі могуць з'яўляцца:

  • фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства;
  • юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, за выключэннем дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх колькасць акцый (памер долі), якія належаць Рэспубліцы Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, перавышае 50 працэнтаў;
  • замежныя дзяржавы і іх адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі;
  • міжнародныя арганізацыі;
  • замежныя юрыдычныя асобы;
  • замежныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі.
Набыць аб'екты прыватызацыі можна на аўкцыёне або па конкурсе. Законам аб прыватызацыі прадугледжаны таксама выпадкі набыцця аб'ектаў прыватызацыі без правядзення аўкцыёнаў або конкурсаў:

  • продаж акцый адкрытага акцыянернага таварыства па выніках давернага кіравання;
  • іншыя выпадкі, устаноўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Продаж прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый акцыянерных таварыстваў ажыццяўляецца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка прапаноў аб памерах і ўмовах продажу пакетаў акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў ажыццяўляецца міністэрствамі і канцэрнамі, у кіраванні якіх знаходзяцца акцыі.

Падрыхтоўка праектаў рашэнняў Кіраўніка дзяржавы аб адчужэнні акцый ажыццяўляецца Дзяржкаммаёмасцю на падставе прапаноў міністэрстваў (канцэрнаў). У мэтах выканання прынятых рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб продажы акцый Дзяржкаммаёмасць забяспечвае арганізацыю і правядзенне таргоў па продажы акцый, заключае з пакупнікамі дагаворы куплі-продажу акцый і забяспечвае кантроль за выкананнем імі сваіх абавязацельстваў па гэтых дагаворах.