Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, устаноў і дзяржаўных абяднанняў



Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, устаноў і дзяржаўных аб’яднанняў рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 1 "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання" (са змяненнямі і дапаўненнямі), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2004 г. № 913 "Аб парадку стварэння ўнітарных прадпрыемстваў, устаноў, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, іх рэарганізацыі і ліквідацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь" (са змяненнямі і дапаўненнямі) (далей – пастанова № 913) і іншым заканадаўствам. Стварэнне дзяржаўных аб’яднанняў рэгулюецца § 6 часткі 4 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб парадку стварэння ўнітарных прадпрыемстваў, устаноў, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, іх рэарганізацыі і ліквідацыі, зацверджанае пастановай № 913 (далей – Палажэнне), вызначае парадак стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі:

  • рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, заснаваных на праве гаспадарчага вядзення (далей – унітарныя прадпрыемствы);
  • рэспубліканскіх даччыных унітарных прадпрыемстваў;
  • устаноў;
  • казённых прадпрыемстваў.
З мэтай аптымізацыі арганізацыйнай структуры галін Палажэннем вызначаны крытэрыі стварэння ўнітарных і казённых прадпрыемстваў. Рашэнні аб стварэнні ўнітарных прадпрыемстваў, даччыных унітарных прадпрыемстваў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі прымаюцца дзяржаўнымі органамі па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі, Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, а з Міністэрствам фінансаў - толькі ў выпадку фінансавання іх стварэння з рэспубліканскага бюджэту. Пры стварэнні такіх прадпрыемстваў у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці гэтыя рашэнні таксама ўзгадняюцца з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.

У развіццё норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2004 г. № 66 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый" устаноўлены асаблівы парадак стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі ўстаноў. З прыняццем пастановы № 913 стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстаноў ажыццяўляюцца па ўзгадненні з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Такая норма ўведзена з мэтай павышэння адказнасці дзяржаўных органаў за прымаемыя рашэнні па стварэнні арганізацый, якія фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту і пазабюджэтных сродкаў, і ўзмацнення кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў. Узгадненню з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь не падлягае рэарганізацыя і ліквідацыя ўстаноў, створаных да ўступлення ў сілу пастановы № 913.

Палажэнне вызначае парадак і выпадкі стварэння казённых прадпрыемстваў – унітарных прадпрыемстваў, якім маёмасць належыць на праве аператыўнага кіравання. У такой арганізацыйна-прававой форме ствараюцца ўнітарныя прадпрыемствы, якія забяспечваюць сваёй дзейнасцю дзяржаўныя патрэбы і функцыянуюць на маёмасці, прыватызацыя якой забаронена. Палажэннем устаноўлены пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца дзяржорганам для ўзгаднення імі рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі або ліквідацыі дзяржаўнай арганізацыі ў канкрэтнай арганізацыйна-прававой форме.

Рэарганізацыя або ліквідацыя ўнітарных прадпрыемстваў, даччыных унітарных прадпрыемстваў і ўстаноў, якая можа паўплываць на сацыяльныя, дэмаграфічныя, экалагічныя ці іншыя наступствы, якія закранаюць інтарэсы насельніцтва тэрыторыі, павінна ўзгадняцца з адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

У мэтах актывізацыі інавацыйнай дзейнасці, стымулявання вытворчасці высокатэхналагічных тавараў (работ, паслуг) у Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 сакавіка 2009 г. № 123 "Аб некаторых мерах па стымуляванню інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" устаноўлена, што навуковыя арганізацыі, створаныя ў форме ўстаноў, і ўстановы вышэйшай адукацыі, установы дадатковай адукацыі дарослых, арганізацыі, якія рэалізуюць праграмы адукацыі пасля вну, створаныя ў форме ўстаноў, якім у адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі прадастаўлена права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы, са згоды дзяржаўных органаў (дзяржаўных арганізацый), у падпарадкаванні (веданні) якіх гэтыя ўстановы знаходзяцца (у склад якіх уваходзяць), або ўласніка іх маёмасці маюць права ствараць арганізацыі, якія выкарыстоўваюць вынікі інтэлектуальнай дзейнасці (якія забяспечваюць выкарыстанне гэтых вынікаў), якія належаць гэтым установам, за кошт перавышэння застаўшыхся ў іх распараджэнні ад ажыццяўляюлення гэтай дзейнасці даходаў над выдаткамі, у тым ліку ад перадачы маёмасных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці па дагаворах.

Стварэнне такіх арганізацый, якія выкарыстоўваюць вынікі інтэлектуальнай дзейнасці (забяспечваюць выкарыстанне гэтых вынікаў) вышэйназванымі, навуковымі арганізацыямі і ўстановамі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні (веданні) дзяржаўных органаў, якія ўваходзяць у склад дзяржаўных арганізацый, дадаткова ўзгадняецца з Мiнiстэрствам эканомiкi Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь.