Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вызначана форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выкарыстанні будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама аб выкананні ўмоў продажу такіх аб'ектаў»

Загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2018 года № 251 вызначана форма ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выкарыстанні будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама аб выкананні ўмоў продажу такіх аб'ектаў» і Інструкцыя аб парадку яе запаўнення. Звесткі па ўстаноўленай форме падаюцца штоквартальна, пачынаючы з перыяду за студзень-сакавік 2019 года.

Акрамя таго, даная справаздача дапоўнена раздзелам II «Звесткі аб выкарыстанні дагавораў куплі-продажу дзяржаўнай маёмасці, прададзенай на аўкцыёнах з устанаўленнем пачатковага кошту, роўнага адной базавай велічыні, вызначанай заканадаўствам і (або) прададзенай з умовамі». Інфармацыя па раздзеле II падаецца адзін раз у паўгоддзе нарастаючым вынікам.

З прызначанай формай ведамаснай справаздачнасці можна азнаёміцца тут .


Апошнія навіны